
Прэзентацыя Віцебскай вобласці ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
- Details
- Створана 26.10.2018 09:09
19 кастрычніка ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве адбылася комплексная прэзентацыя Віцебскай вобласці. Віцебшчына прадставіла свой эканамічны, інвестыцыйны, турыстычны патэнцыял, культурную і гістарычную спадчыну.
У прэзентацыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі. Увазе гасцей была прадстаўлена выстава «Ад рукапісных кніг да сённяшніх дзён». Выданні з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі і Музея беларускага кнігадрукавання ў Полацку прыцягнулі ўвагу многіх удзельнікаў мерапрыемства.