
20-годдзе нямецкай чытальнай залы
- Details
- Створана 12.10.2018 14:09
29 і 30 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы ў рамках юбілейнага года нямецкай чытальнай залы.
У Дзень адчыненых дзвярэй 29 кастрычніка супрацоўнікі Інстытута імя Гётэ ў Мінску сумесна з супрацоўнікамі нямецкай чытальнай залы прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства прайсці сем «станцый»:
− падарожжа па бібліятэцы будучага Інстытута імя Гётэ ў віртуальнай рэальнасці;
− 3D-друк, выраб лагатыпаў нямецкай чытальнай залы;
− размалёўкі ў дапоўненай рэальнасці;
− інтэрактыўная віктарына на планшэтах па кнігах «LeYo»;
− гукавая гульня на мабільным дадатку «MaKey MaKey»;
− квэст у мабільным дадатку «Aktionbond»;
− творчая майстэрня па вырабе калейдаскопа.
На працягу мерапрыемства працавала «Фотобудка», а ўсе ўдзельнікі атрымалі пачастункі. Увечары усе жадаючыя наведалі сумесны канцэрт музычных гуртоў «Версія» (Беларусь) и «Solche» (Германія).
30 кастрычніка лектар DAAD Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Георгія Маціяс прэзентавала ў бібліятэцы стыпендыяльныя праграмы Германскай службы акадэмічных абменаў. З дакладам «Як складаецца песня» і музычным суправаджэннем выступіў Хольм Крыгер – саліст групы «Solche».