
Бясплатныя курсы па гісторыі горада «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя». «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Ператварэнне Віцебска ў буйны прамысловы цэнтр у гады першых пяцігодак»
- Details
- Створана 22.10.2018 09:54
25 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася чарговая лекцыя курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Ператварэнне Віцебска ў буйны прамысловы цэнтр у гады першых пяцігодак».
Загадчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Анатоль Дулаў расказаў прысутным пра ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі, палітычнае становішча, характар прамысловасці ў 1930-я гады. У выступленні старшага выкладчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Аляксандра Субоціна былі разгледжаны пытанні развіцця Віцебска як буйнога прамысловага цэнтра ў часы індустрыялізацыі і стаханаўскі рух на Віцебшчыне. Вялікую цікавасць у слухачоў курсаў выклікаў фільм «На ўздыме», зняты ў Віцебску ў 1931 годзе.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама у групе курсаў у сацыяльнай сетцы.