
«Потомству в пример»: да 220-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Казарскага
- Details
- Створана 18.10.2018 11:10
16 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Віцебскага абласнога савета ветэранаў, краязнаўцам Міхаілам Аляксандравічам Ляшчынскім, прысвечаная камандзіру брыга «Меркурый», герою руска-турэцкай вайны Аляксандру Іванавічу Казарскаму.
Падчас мерапрыемства Міхаіл Аляксандравіч распавёў пра гераічны подзвіг знакамітага марака, ураджэнца Дубровенскага раёна, і пра ўвекавечанне памяці А. І. Казарскага і каманды брыга «Меркурый».
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з выставай кніг, прысвечаных падзеям руска-турэцкай вайны 1828–1829 гг. і гераічнаму подзвігу камандзіра і маракоў брыга «Меркурый», а таксама з цікавым ілюстрацыйным матэрыялам з асабістага архіва Міхаіла Ляшчынскага.