
Пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 12.10.2018 14:45
11 кастрычніка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў прававы лекторый «Дарожная азбука».
Удзел у мерапрыемстве прыняў інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Васіль Чэпік, які расказаў дзецям пра правілы дарожнага руху і бяспечныя паводзіны на дарогах. Дзеці змаглі адчуць сябе паўнапраўнымі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, апрануўшы касцюм супрацоўніка ДПС.
Пасля заканчэння мерапрыемства ўсім удзельнікам ад супрацоўнікаў ДАІ былі ўручаны заахвочвальныя прызы.