
Прэзентацыя кнігі Ганны Навасельцавай «Калі цябе спаткае казка»
- Details
- Створана 30.11.2018 11:09
27 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка сучасных казачных гісторый пісьменніцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, кандыдата філалагічных навук Ганны Навасельцавай «Калі цябе спаткае казка».
Прадставіўшы кнігу казачных гісторый, Ганна Навасельцава расказала пра вытокі беларускай міфалогіі, вобразы і сімвалы беларускай і славянскай міфалогіі. Вельмі спадабалася ўдзельнікам прэзентацыі сцэнка па адной з казак Ганны Навасельцавай, пастаўленая студэнтамі філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Нямала добрых слоў пра пісьменніцу сказалі яе калегі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта: Ірына Саматой, якая шмат гадоў узначальвала Літаратурны музей універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры літаратуры Ванда Бароўка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, паэтэса Вольга Русілка, загадчык кафедры літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Лапацінская.
У хуткім часе новая кніга Ганны Навасельцавай з'явіцца ў фондзе Віцебскай абласной бібліятэкі.