
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Чырвоная і чорная кнігі Віцебска: аскепкі архітэктурнай спадчыны»
- Details
- Створана 17.12.2018 08:54
13 снежня ў 18.00 у Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Чырвоная і чорная кнігі Віцебска: аскепкі архітэктурнай спадчыны».
Пра гістарычны цэнтр Віцебска, яго забудову расказаў кандыдат гістарычных навук, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак. Пра архітэктурную спадчыну горада ішла гаворка ў выступленнях архітэктараў Аляксандра Міхайлюкова і Глеба Арлоўскага. Аляксандр Міхайлюкоў – навуковы кіраўнік многіх знакавых для горада аб'ектаў, расказаў пра драўляную архітэктуру, гарадскую слабаду, архітэктурныя страты часоў Вялікай Айчыннай вайны, прывёў прыклады незваротных стратаў навейшага часу. Гледзячы на тое, як знікаюць з гарадскога ландшафту будынкі XIX – пачатку XX стагоддзя, архітэктары ўзяліся за складанне «чырвонай» і «чорнай» кніг Віцебска, у якіх сабраны аб'екты культурнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама незваротна страчаныя. У сваім выступленні Глеб Арлоўскі спыніўся на архітэктурных аб'ектах, якія ўваходзяць у «чырвоную» кнігу: будынках, што не з'яўляюцца помнікамі архітэктуры і знаходзяцца за межамі гістарычнага цэнтра Віцебска. Тэма будзе працягнута на наступных занятках.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.