
Адкрыццё выставы М. Цыбульскага «Святочныя інтэнцыі ў жывапісных экзэрсісах»
- Details
- Створана 18.09.2018 14:22
13 верасня ў рамках бібліятэчнага праекта «Адлюстраванне» адбылося адкрыццё мастацкай выставы мастацтвазнаўцы, мастака Міхаіла Цыбульскага «Святочныя інтэнцыі ў жывапісных экзэрсісах» (нацюрморты).
«Славесная эквілібрыстыка ў назве гэтай выставы не проста філасофскае мудрагельства і самаіронія практыкуючага ў жывапісе мастацтвазнаўцы, але, перш за ўсё, жаданне падкрэсліць статуснасць гэтай экспазіцыі, узнёслы настрой і асаблівую ступень павагі да інстытуцыі пад велічнай назвай БІБЛІЯТЭКА».
З адкрыццём выставы Міхаіла Леанідавіча павіншавалі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Святлана Баранкоўская, дэкан мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава Галіна Бабровіч, загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Алена Сакалова, дацэнты кафедры Рыгор Фядзькоў і Генадзь Ісакаў, навуковы супрацоўнік Мастацкага музея Алена Крывенькая.
Аўтар прысвяціў выставу сваёй маці – Марыі Іпацьеўне Цыбульскай – заслужанаму работніку культуры Рэспублікі Беларусь, загадчыку бібліятэкі абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (1955–1986) і ўсім бібліятэчным работнікам.