
Гадзіна прававых ведаў і бясплатнае юрыдычнае кансультаванне
- Details
- Створана 17.09.2018 14:52
13 верасня ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі прайшла гадзіна прававых ведаў «Права і Закон» для студэнтаў 2 курса факультэта эканомікі і права Міжнароднага універсітэта «МІПСА».
На мерапрыемстве выступілі адвакат юрыдычнай кансультацыі № 2 г. Віцебска Дзмітрый Карунны і спецыялісты па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Юлія Дзірко і Дзмітрый Кучарэнка.
Таксама 13 верасня ў бібліятэцы прайшло індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях (дагаворы куплі-продажу і дарэння зямельных участкаў, нерухомай маёмасці, шлюбныя дагаворы, дагаворы падзелу маёмасці мужа і жонкі, складанне завяшчанняў, афармленне спадчыны).
Кансультацыю для чытачоў бібліятэкі правяла натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Юлія Бурынская.