
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 11.09.2018 11:14
Паважаныя чытачы бібліятэкі і калегі!
Віншуем вас з Днём бібліятэк Беларусі. Гэтае свята па праве з'яўляецца падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу – яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.
Шчыра жадаем вам, дарагія сябры, шчасця, здароўя, поспехаў і росквіту ў вашым высакародным прызначэнні – адкрываць карыстальнікам бясцэнны дар культурных традыцый і духоўнага вопыту, фарміраваць і прымнажаць інтэлектуальны патэнцыял беларускага грамадства.
Хай кожны дзень натхняе вас на новыя дасягненні, будзе напоўнены творчым сэнсам, радасцю і дабром.
Здароўя, дабрабыту і шчасця вам і вашым сем'ям!