
Творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым
- Details
- Створана 28.09.2018 09:00
26 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым, прымеркаваная да 65-годдзя нашага земляка.
Гэты год знамянальны для аўтара выхадам у свет новых кніг: кнігі баладаў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», кнігі аповесцяў «Танцы над горадам» і пяцітомнага збору выбраных твораў. Менавіта пра гэтыя выданні ішла размова на сустрэчы. Уладзімір Арлоў прачытаў некаторыя творы, а таксама працытаваў меркаванні крытыкаў пра выдадзеныя кнігі.
Пісьменнік правёў сярод удзельнікаў сустрэчы віктарыну па ўласнай творчасці і падараваў пераможцам дыскі са сваімі аўдыёкнігамі. Адбылася цікавая гутарка пра творчасць, беларускую гісторыю і аб выдатных гістарычных асобах.