
Квэст-лабараторыя «Падарожжа Сцяжка»
- Details
- Створана 25.06.2018 13:48
18 і 19 чэрвеня ў сектары замежнай літаратуры прайшла квэст-лабараторыя «Падарожжа Сцяжка» для школьнікаў летніх лінгвістычных лагераў ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска» і ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска».
Падчас займальнага квэста рабяты падарожнічалі не толькі па краінах і кантынентах, але і па прыродазнаўчых і гуманітарных навуках. На прыпынках-лабараторыях школьнікі праводзілі навуковыя вопыты і эксперыменты: дэманстравалі закон Архімеда з целамі, пагружанымі ў вадкасць; надувалі паветраны шар, выкарыстоўваючы хімічныя рэчывы; стваралі штучны снег з соды і пены для галення.
У творчай атмасферы квэст-лабараторыі школьнікі папоўнілі свой багаж ведаў і атрымалі індывідуальны вопыт даследчыка і вынаходніка.