
Бясплатнае кансультаванне натарыуса
- Details
- Створана 13.06.2018 09:43
12 чэрвеня ў бібліятэцы прайшло бясплатнае індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях (дагаворы куплі-продажы і дарэнні зямельных участкаў, нерухомай маёмасці, шлюбныя дагаворы, дагаворы падзелу маёмасці мужа і жонкі, складанне завяшчанняў, афармленне спадчыны).
Кансультацыю для чытачоў бібліятэкі правяла натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Майя Грэнь, якая працуе ў натарыяльнай канторы Чыгуначнага раёна г. Віцебска.