Да 80-годдзя заснавання Віцебскай вобласці

Віцебскай вобласці – 80 год

Да 80-годдзя заснавання Віцебскай вобласці

Наваполацк - Культурная сталіца Беларусі-2018

Наваполацк - Культурная сталіца Беларусі-2018

Наваполацк - Культурная сталіца Беларусі-2018

Творчая вечарына Людмілы Чабатаровай «За дзень да стварэння свету ...»

21 жніўня ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Людмілай Чабатаровай (Ізраіль), паэтам, перакладчыкам, аўтарам-выканаўцам, прэзідэнтам Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі і культуры ў Ізраілі «Арфа Давіда».

Людміла Чабатарова прадставіла віцебскаму гледачу свой монаспектакль «За день до сотворенья мира...».

Людміла Чабатарова (Лючэ) – аўтар шасці вершаваных зборнікаў: «Четыре времени души», «Чертополох», «Commedia dell'Arte – Finita la Commedia!», «Глупая колыбельная», «Абсент с ароматом нафталина» (кніга пародый, выдадзеная пад псеўданімам «Чорная Молі»), «Чертополох» (кніга аднаго верша ў перакладах на розныя мовы свету).

Тэмы творчасці Лючэ – тэма паэта і творчасці, Радзімы, тэма любові і лёсу, тэма неспасціжнай жаночай душы...

У монаспектаклі «За день до сотворенья мира...» з'яўленне жанчыны звязваецца са святлом, любоўю, з самымі рамантычнымі снамі. З яе з'яўленнем зямля набывае рысы раю, расквітае, вітаючы Божае стварэнне.

Аб гэтым аўтар кажа па-свойму, сваёй уласнай – дзіўна-музычнай, напеўнай мовай. Музыка ўвасабляе ў сабе адзін з асноўных матываў творчасці Людмілы Чабатаровай, таму многія яе вершы, несумненна, цудоўныя рамансы і песні.

Сам жа монаспектакль «За день до сотворенья мира...» успрымаецца як гімн жанчыне, яе прыгажосці і ўменню ствараць вакол сябе прастору вытанчаную і годную захаплення.

 

  • Людміла Чабатарова
    big image
    Людміла Чабатарова
  • Людміла Чабатарова
    big image
    Людміла Чабатарова
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Людміла Чабатарова
    big image
    Людміла Чабатарова
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Людміла Чабатарова
    big image
    Людміла Чабатарова
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Людміла Чабатарова
    big image
    Людміла Чабатарова
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01