
Круглы стол «Сям'я – дзіця – грамадства: адказнасць і шляхі ўзаемадзеяння»
- Details
- Створана 01.06.2018 13:34
31 мая ў бібліятэцы ў рамках праекта «Астрахань – Віцебск: гісторыка-культурны дыялог» адбыўся круглы стол «Сям'я – дзіця – грамадства: адказнасць і шляхі ўзаемадзеяння» з прадстаўнікамі Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.
Беларускім вопытам рашэння сацыяльных праблем сям'і і дзяцінства з расійскімі калегамі падзяліліся: Ірына Капшуль – галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама; Ірына Ісачэнка – дырэктар ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Віцебска», Алена Мізеркіна – галоўны ўрач УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці», Віялета Стук – памочнік пракурора пракуратуры г. Віцебска.