
Дзень прававой культуры «Моладзь. Закон. Мараль»
- Details
- Створана 15.05.2018 08:22
14 мая ў бібліятэцы адбыўся Дзень прававой культуры «Моладзь. Закон. Мараль», прысвечаны Сусветнаму дню моладзі і Сусветнаму дню барацьбы з наркотыкамі.
З практыкай расследавання крымінальных спраў, што ўзбуджаныя па фактах незаконнага абароту наркотыкаў, пазнаёміў супрацоўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, старшы следчы ўпраўлення працэсуальнага кантролю капітан юстыцыі Мікіта Маняхін. Пра наступствы ўжывання наркотыкаў расказаў псіхіятр-нарколаг Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Алег Скобелеў. Старшы турэмны святар, протаіерэй, член Віцебскага епархіяльнага суда айцец Сергій Захараў раскрыў сацыяльную небяспеку наркаманіі.