
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віцебск ваенны (фотаадлюстраванне трагічнай старонкі гісторыі горада)
- Details
- Створана 14.05.2018 14:43
10 мая ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віцебск ваенны (фотаадлюстраванне трагічнай старонкі гісторыі горада)».
Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак расказаў пра становішча ў горадзе ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, эвакуацыю прадпрыемстваў, нагадаў пра тыя страты, што панесла Віцебшчына ў гады вайны. Цікавы і змястоўны фотаматэрыял падрыхтаваў краязнаўца і фотамастак Віктар Барысенкаў. Слухачы курсаў мелі магчымасць пабачыць разбураны вайной горад і параўнаць з сучасным Віцебскам. Было прадэманстравана шмат фотаздымкаў ваеннага Віцебска, зробленых нямецкімі салдатамі. Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава Анатоль Дулаў абвясціў аб завяршэнні навучальнага семестра, курсы працягнуць сваю работу ў верасні.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «В Контакте».