
Семінар «Праваслаўныя традыцыі ў духоўна-асветніцкай рабоце бібліятэк»
- Details
- Створана 07.05.2018 10:29
3 мая больш за шэсцьдзесят прадстаўнікоў сферы культуры і адукацыі Віцебскай вобласці сабраліся на міжгаліновым семінары «Праваслаўныя традыцыі ў духоўна-асветніцкай рабоце бібліятэк», каб падзяліцца вопытам і абмеркаваць праблемы сумеснай міжведамаснай дзейнасці па супрацоўніцтве бібліятэк з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
У рабоце семінара прынялі ўдзел Вольга Рынкевіч, галоўны бібліятэкар сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, намеснік старшыні Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы Іна Касцюковіч, старшыня Віцебскага абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын, а таксама прадстаўнікі цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Баранавіч, Ліды і Барысава, публічных, вузаўскіх і школьных бібліятэк Віцебскай вобласці.
Пасяджэнне пачалося прывітальным словам Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, якое зачытаў протаіерэй Андрэй Смольскі, кіраўнік Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі.
Для ўдзельнікаў семінара быў арганізаваны відэамост з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай імя Н. К. Крупскай, супрацоўнікі якой падзяліліся вопытам работы па ўзаемадзеянню з Астраханскай мітраполіяй і ўдзеле ў грантавым конкурсе «Праваслаўная ініцыятыва».
Прадстаўнікі Лёзненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы распавялі аб стварэнні на базе цэнтральнай бібліятэкі кафедры праваслаўнай літаратуры і прэзентавалі камбінаваную базу даных «Духоўная спадчына зямлі Лёзненскай», а Вольга Бакуновіч, бібліятэкар Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, пазнаёміла з дзейнасцю свяшчэннамучаніка Мікалая Акаловіча і яго пастырскім служэнні на Полацкай зямлі.
Фарміраванню духоўна-маральных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі былі прысвечаны выступленні Алены Бабіч, метадыста аддзела інфармацыйнага забеспячэння УА «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і Наталлі Лемешавай, загадчыка сектара бібліятэкі УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».
Загадчык аддзела метадычнай і аналітычнай працы ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы» Іна Рушніцкая распавяла аб дзейнасці публічных гарадскіх бібліятэк сістэмы па папулярызацыі фонду праваслаўнай літаратуры.
Галоўны бібліятэкар ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя. І. Х. Каладзеева» Алена Трусава раскрыла пытанні стварэння на базе цэнтральнай бібліятэкі Духоўна-асветніцкага цэнтра і акрэсліла асноўныя формы ўзаемадзеяння свецкіх і царкоўных бібліятэк.
Загадчык Лідскай гарадской бібліятэкай-філіялам № 4 Валянціна Гольмант падзялілася вопытам работы цэнтральнай епархіяльнай бібліятэкі Свята-Міхайлаўскага сабора, якая функцыянуе на базе публічнай бібліятэкі горада.
У ходзе мерапрыемства былі ўручаны дыпломы прызёрам абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «Библиотека – центр духовно-нравственного просвещения и воспитания».