
Літаратурна-музычная вечарына «Вялікай Перамозе прысвячаецца…»
- Details
- Створана 10.05.2018 09:37
Напярэдадні Дня Перамогі, 7 мая ў бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар «Вялікай Перамозе прысвячаецца...». Гэты дзень займае асаблівае месца ў сэрцах жыхароў нашай краіны, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны страціла кожнага трэцяга. На барацьбу з ворагам паўсталі і старыя, і малыя.
Разам з дарослымі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі змагалася 25 тысяч падлеткаў. Пра змаганне юных жыхароў Беларусі з ворагам расказала складальнік кнігі «Детство, опалённое войной» Ала Бекішава. Тэма Вялікай Айчыннай вайны і сёння гучыць у творах беларускіх пісьменнікаў. Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка расказала пра ваенныя дарогі свайго бацькі – Рудакова Івана Антонавіча, які ваяваў на 2-м Беларускім фронце. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Марчанка нагадаў усім прысутным пра шматлікія ваенныя канфлікты, якія адбываюцца па ўсім свеце, і адзначыў, што ўсе жыхары нашай краіны павінны зберагаць мір і спакой Беларусі. Свае вершы прачыталі паэтэсы Тамара Краснова-Гусачэнка, Алена Крыклівец, Ірына Радзіхоўская. Пра неабходнасць захоўваць памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра салдат, якія заваявалі Перамогу, нагадала ўсім член ГА «Залаты ўзрост» Валянціна Ючанкова.
Святочнае мерапрыества ўпрыгожылі песні, прысвечаныя Дню Перамогі, у выкананні салісткі ўзорнай студыі «Альтанка» Ганны Рагажынскай.