
Адкрыццё выставы Святланы Баранкоўскай «Нечаканае»
- Details
- Створана 04.05.2018 13:33
2 мая адбылося адкрыццё першай персанальнай выставы жывапісу мастака, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Святланы Баранкоўскай «Нечаканае».
«Гэта першая персанальная выстава жывапісу, якую я прэзентую на пляцоўцы роднай бібліятэкі. Менавіта адсюль пайшоў мой шлях у мастацтва. У гэтым вялікім нацюрморце – сусвет матыля, сусвет звычайнага чалавека на ходніках часу, сатканых бабуляй».
Шмат добрых і шчырых слоў гучала ў адрас Святланы Аляксандраўны ад удзельнікаў мерапрыемства.
Выстава будзе экспанавацца да 31 мая.