
VІІІ навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край»
- Details
- Створана 17.06.2022 14:16
24 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбудзецца VІІІ навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці. Арганізатары канферэнцыі – Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі гісторыкаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі, архівістаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.