eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • anons-NEW-BOOKS 13-17 01 2025
  • anons-ONE-CHRISTMAS-TREE-26-12-2024
  • THE-WAY-Pshenko
  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

Да Года добраўпарадкавання
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Наваполацк – культурная сталіца Беларусі-2018

 
Novopolotsk-2018
 

Культурная сталіца Беларусі – акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага гораду Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці і замежных турыстаў.

На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых уладаў. 

Да 2009 года ўключна культурнай сталіцай Беларусі з'яўляўся горад Віцебск, а 21 студзеня 2010 культурнай сталіцай краіны быў афіцыйна абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля гэтага, штогод у рамках адмысловай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.

20 красавіка 2017 года было абвешчана, што культурнай сталіцай 2018 года стане Наваполацк. Такое рашэнне было прынята на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Наваполацк – адзін з найбуйнейшых індустрыяльных навукова-адукацыйных і культурных цэнтраў рэспублікі, які ўзнік на левым беразе Заходняй Дзвіны на старажытных Полацкіх землях.

 

arrow З гісторыі заснавання г. Наваполацка

 

Сёння Наваполацк – гэта сучасны індустрыяльны цэнтр, які вядомы не толькі сваёй прамысловай прадукцыяй, але і дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце.

У горадзе дзейнічаюць 3 установы клубнага тыпу, 3 школы мастацтваў, музей гісторыі і культуры, цэнтр рамёстваў і нацыянальнай культуры, а таксама цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы.

Палац культуры ААТ «Нафтан» вось ужо пяцьдзесят гадоў з'яўляецца адной з найбуйнейшых культурна-асветніцкіх устаноў горада.

У Наваполацку ў сферы культуры працуе звыш 700 чалавек. У горадзе штогод праводзяцца больш за 3000 мерапрыемстваў – пачынаючы ад выстаў і заканчваючы міжнароднымі праектамі. За 2017 год творчыя калектывы, выхаванцы школ мастацтваў, дзеячы культуры горада заваявалі 136 узнагарод на міжнароднай арэне. У 2018 годзе Наваполацк у статусе культурнай сталіцы плануе шырокі спектр мерапрыемстваў як традыцыйных, так і новых, якія будуць радаваць навапалачан і гасцей горада на працягу ўсяго года. 

Цэнтр культуры г. Наваполацка выконвае шматпрофільную дзейнасць у напрамку асветы, выхавання і вольнага часу насельніцтва. За шматлікія гады на базе Цэнтра створаны і паспяхова працуюць добра вядомыя ў горадзе і за яго межамі калектывы

Наваполацк можна па праву называць горадам вялікага спорту.

Наваполацкія прызёры, чэмпіёны свету і Еўропы ў розных відах спорту вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. 27 выхаванцаў наваполацкага хакея ўваходзяць у асноўны і рэзервовы склады зборных краіны. У склады каманд наймацнейшай лігі планеты – НХЛ, уваходзяць выхаванцы наваполацкага хакея: Андрэй і Сяргей Касціцыны, Уладзімір Дзянісаў, Сяргей Коласаў. У Алімпійскіх гульнях прымалі ўдзел 16 навапалачан.

У распараджэнні жыхароў Наваполацка шматлікія спартыўныя аб'екты – стадыён на 4,5 тыс. месцаў, 5 плавальных басейнаў, лядовы палац, спартыўныя комплексы: палац спорту і культуры, спартыўныя комплексы «Атлант», «Нафтавік», «Бадзёрасць».

Футбольны клуб Наваполацка «Нафтан» – двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Хакейны клуб «Хімік» – двухразовы чэмпіён Беларусі, удзельнік Кубка Федэрацыі, паўфіналіст Кубка Еўропы.

Сістэма вышэйшай адукацыі ў Наваполацку прадстаўлена Полацкім дзяржаўным універсітэтам, у якім навучаюцца па дзённай і завочнай форме навучання больш за 14000 студэнтаў на 10 факультэтах па 45 спецыяльнасцях. Па аб'ёме навуковых даследаванняў, што выконваюцца па заказах прамысловасці, універсітэт ўваходзіць у шэраг вядучых ВНУ краіны.

 

Супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў пад назвай «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі-2018»:

arrow «Культурная сталіца Беларусі-2018»

arrow «60 год з часу заснавання горада Наваполацка»

arrow «Горад вялікага спорту»

arrow «На крылах творчасці і натхнення»: паэтычныя старонкі горада.


СПАСЫЛКІ 

arrow Новополоцк торжественно принял статус «Культурная столица Беларуси-2018»

arrow Дмитрий Демидов: «То, что город получил статус культурной столицы Беларуси, не стало неожиданностью»

arrow Его называют закованным в бетон. Чего мы не знали о новой культурной столице Беларуси

arrow Новополоцк принял эстафету культурной столицы Беларуси

 

* Выкарыстаныя матэрыялы сайтаў:

arrow http://www.novopolotsk.gov.by/

arrow http://2goroda.avtomobili.by/

arrow http://www.belta.by/

arrow https://ru.wikipedia.org/wiki/

arrow http://dkn.naftan.by

arrow http://pridvinie.vlib.by/