
Прэзентацыя базы даных «Человек года Витебщины»
- Details
- Створана 26.04.2018 15:49
25 красавіка ў бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Да 80-годдзя з часу ўтварэння Віцебскай вобласці» адбылася прэзентацыя новага электроннага рэсурса, створанага супрацоўнікамі бібліятэкі – камбінаванай базы дадзеных краязнаўчай тэматыкі «Чалавек года Віцебшчыны». Аснову рэсурса складаюць матэрыялы пра дзейнасць лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Важнасць работы бібліятэкі ў электронным асяроддзі і вялікае значэнне новага рэсурса адзначыў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак. Аб працы над электроннай базай дадзеных расказала загадчык аддзела краязнаўчай літатаруры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова. Падрабязней на структуры рэсурса, пошукавым апараце спынілася вядучы бібліёграф аддзела Кацярына Яскевіч.
На прэзентацыі прысутнічалі лаўрэаты ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» розных гадоў. Старшыня Віцебскага гарадскога савета ветэранаў Ларыса Аленская, «Чалавек года Віцебшчыны-2016» расказала гісторыю заснавання ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».
Пра сваю дзейнасць расказалі лаўрэаты звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011» Людміла Нікіціна і Ларыса Бруева. Лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны-2017» Аркадзь Падліпскі выказаў падзяку ўсім супрацоўнікам бібліятэкі, чытачом якой ён з'яўляецца больш за 50 гадоў.
Святочнае мерапрыемства ўпрыгожыў сваім выступленнем калектыў узорнай вакальнай студыі «Асоль». Кіраўнік калектыву – педагог ГУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі», «Чалавек года Віцебшчыны-2016» Алена Фальковіч расказала пра шматлікія творчыя перамогі сваіх выхаванцаў.
Доступ да электроннай базы дадзеных «Чалавек года Віцебшчыны» ў сетцы інтэрнэт адкрыецца 2 мая.