
Пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 18.04.2018 14:31
18 красавіка ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшла пазнавальная гадзіна «Наша дзяржава – Рэспубліка Беларусь».
Студэнты Юрыдычнай клінікі Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Алёна Матусевіч і Таццяна Бандарэнка расказалі вучням 2 «В» класа СШ № 2 г. Віцебска аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных сімвалах і адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле нашай краіны.
Супрацоўнік ПЦПІ Юлія Малашонак правяла прававую віктарыну, па выніках якой былі ўручаны заахвочвальныя прызы.