
Творчая сустрэча з Аляксандрам Чароміным «Гісторыя ад першай асобы ...»
- Details
- Створана 20.04.2018 10:39
19 красавіка ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з расійскім гісторыкам-архівістам, пісьменнікам Аляксандрам Аляксандравічам Чароміным.
Аляксандр Аляксандравіч Чаромін – прафесар, аўтар больш за 100 публікацый па гісторыі, краязнаўству, паліталогіі, некалькіх манаграфій.
На сустрэчы з чытачамі і супрацоўнікамі бібліятэкі А. А. Чаромін прадставіў свае новыя кнігі «Брест. История приграничного города (X-XXI века)» і «Священная Дружина. Антитеррор», падзяліўся творчымі планамі, адказаў на пытанні прысутных.
Усе жадаючыя змаглі набыць кнігі з аўтографам аўтара.