eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Laman
  • anons-Vitebsk-history-47
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Прэзентацыя кнігі «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны»

18 красавіка ў бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Да 80-годдзя з часу ўтварэння Віцебскай вобласці» адбылася прэзентацыя выдання «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны». Кніга выдадзена галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці за кошт гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выданне прысвечана этнографу, фалькларысту, краязнаўцу, першаму даследчыку традыцыйнага адзення Віцебшчыны Мікалаю Нікіфароўскаму. Кіраўнік праекта – дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука. Над кнігай працавалі метадысты цэнтра Ніна Бабровіч і кандыдат мастацтвазнаўства Людміла Вакар.

Падчас прэзентацыі, якую вяла галоўны хормайстар ВАМЦНТ Дар'я Лабука, укладальнікі выдання Ніна Бабровіч і Людміла Вакар расказалі пра працу над кнігай, пра некаторыя асаблівасці народных касцюмаў Віцебшчыны, элементаў адзення, тканіны. У кнізе прадстаўлены рарытэты з даваеннай калекцыі краязнаўчага музея. Над гэтым раздзелам дапамагала працаваць старшы навуковы супрацоўнік музея Святлана Салаўёва. Намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Валерый Шышанаў расказаў пра ўнікальны збор традыцыйнага адзення ў калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Сумесна з дамамі і цэнтрамі рамёстваў вобласці была праведзена вялікая работа па вывучэнні і аднаўленні традыцыйнага адзення, адноўлена каля ста комплексаў традыцыйнага штодзённага і святочнага адзення. У выданні змешчаны гістарычныя артыкулы, рэдкія фотаматэрыялы і каталогі збораў традыцыйнага адзення. Унікальнай распрацоўкай творчага калектыву з'яўляецца карта Віцебшчыны, на якой кожны рэгіён вобласці адзначаны сваім адметным народным касцюмам.

Напрыканцы прэзентацыі намеснік дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Зоя Гукава перадала ў дар Віцебскай абласной бібліятэцы асобнікі выдання.

 

  • Зоя Гукава, Таццяна Адамян
    big image
    Зоя Гукава, Таццяна Адамян
  • Ніна Бабровіч, Дар’я Лабука
    big image
    Ніна Бабровіч, Дар’я Лабука
  • Людміла Вакар
    big image
    Людміла Вакар
  • Валерый Шышанаў, Дар’я Лабука
    big image
    Валерый Шышанаў, Дар’я Лабука
  • Удзельнікі прэзентацыі
    big image
    Удзельнікі прэзентацыі