
Выстава-агляд кніг-навінак «Новыя імёны ў сучаснай літаратуры»
- Details
- Створана 30.03.2018 14:22
5 красавіка адбылася традыцыйная выстава-агляд кніжных навінак аддзела абанемента і МБА «Новыя імёны ў сучаснай ліаратуры».
Наведвальнікі змаглі азнаёміцца з навінкамі гістарычнай і духоўнай літаратуры, сучаснай інтэлектуальнай прозы, мемуарнай літаратуры, кнігамі «лёгкага» жанру.
У Год малой радзімы акцэнт выставы быў зроблены на навінкі беларускай мастацкай літаратуры.
Выставу наведала больш за 400 чалавек.
Спіс кніг, прадстаўленых на выставе-аглядзе, знаходзіцца ў аддзеле абанемента і МБА, дзе кожны чытач мае магчымасць забраніраваць патрэбнае выданне.