
Велікодная майстэрня «FroheOstern!»
- Details
- Створана 23.03.2018 15:31
22 сакавіка супрацоўнікі нямецкай чытальнай залы правялі традыцыйную велікодную майстэрню для школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову.
Дзеці даведаліся шмат новага пра традыцыі святкавання Вялікдня ў Германіі, паглядзелі кінакнігу «Osterhase Pauli» і паўдзельнічалі ў віктарыне. Вынікам правядзення творчай часткі мерапрыемства стала стварэнне велікодных сувеніраў.