
Адкрыццё абласной выставы «Юбілейныя сімвалы»
- Details
- Створана 21.03.2018 15:41
20 сакавіка адбылося адкрыццё абласной выставы «Юбілейныя сімвалы», прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. У экспазіцыі прадстаўлены вышытыя гербы і сімвалы ўсіх раёнаў вобласці.
Адкрыў выставу галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Валер'евіч Юрчак. Пра багацце каларыту і разнавіднасці формаў узораў беларускага арнаменту распавяла галоўны мастак ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» Анастасія Ігараўна Пруднікава. Падчас мерапрыемства гучала музыка ў выкананні народнага ансамбля народных інструментаў «Экспромт» выкладчыкаў Бабініцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Аліны Несцярэнкі.