
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віцебск у XVIII ст.: гісторыя і гісторыкі»
- Details
- Створана 30.03.2018 08:11
29 сакавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся пазачарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віцебск у XVIII ст.: гісторыя і гісторыкі». З лекцыяй выступіў кандыдат гістарычных навук, даследчык старажытных тэкстаў Максім Макараў.
Максім Макараў прысвяціў лекцыю абставінам узнікнення такіх цікавых твораў, як «Кніга прывілеяў Віцебска» і «Віцебскі летапіс Аверкі і Панцырнага». Слухачы курсаў даведаліся пра барацьбу за віцебскае войтаўства, дакументальную спадчыну віцебскага магістрата, структуру першапачатковай «Кнігі прывілеяў». Былі разгледжаны некаторыя з дакументаў, што ўвайшлі ў гэтую кнігу. Увага таксама была ўдзелена асаблівасцям «Віцебскага летапісу Аверкі і Панцырнага».
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «В Контакте».