
Прэзентацыя серыі выданняў Аркадзя Падліпскага «Биография витебского дома»
- Details
- Створана 30.03.2018 14:22
28 сакавіка ў бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў «Да 80-годдзя з часу ўтварэння Віцебскай вобласці» адбылася сустрэча з краязнаўцам, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі, лаўрэатам звання «Чалавек года Віцебшчыны–2017» Аркадзем Падліпскім. З пачэснымі ўзнагародамі і выхадам у свет новай кнігі Аркадзя Міхайлавіча павіншавала дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян.
Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя серыі выданняў «Біяграфія віцебскага дома». Аркадзь Міхайлавіч расказаў перадгісторыю з'яўлення кніжнай серыі. Узгадаў першую кнігу «Віцебск і наваколле» аўтарам-складальнікам якой ён быў, працу над кнігамі «Дошкі, якія берагуць памяць: даведнік» і «У граніце і бронзе: помнікі і памятныя знакі Віцебска». У кніжнай серыі «Біяграфія віцебскага дома» на сённяшні час выдадзена шэсць кніг: «Вуліца Суворава, 3», «Вуліца 1-я Даватара, 14/9», «Вуліца Гогаля, 6», «Вуліца Леніна, 32», «Вуліца Леніна, 22», «Вуліца Пушкіна, 2». Аркадзь Міхайлавіч расказаў пра кожную выдадзеную кнігу з серыі і падзяліўся планамі пра выданне наступных кніг. Супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтавалі змястоўную кніжную выставу з творамі Аркадзя Падліпскага і электронную прэзентацыю пра кнігі серыі «Біяграфія віцебскага дома». Зацікаўленыя слухачы задавалі краязнаўцу шмат пытанняў па гісторыі горада.