
Абласны семінар дырэктараў
- Details
- Створана 06.03.2018 09:55
1–2 сакавіка адбыўся абласны семінар дырэктараў раённых і гарадскіх сетак публічных бібліятэк Віцебскай вобласці «Бібліятэчныя сістэмы Віцебскага рэгіёна: стан і перспектывы развіцця ў сучасных умовах».
У першы дзень у рабоце семінара прынялі ўдзел галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Д. В. Юрчак, галоўны бібліятэкар сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В. А. Рынкевіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму А. А. Сабірава, намеснік дырэктара ДУ «Віцебскі абласны цэнтр народнай творчасці» З. А. Гукава, дырэктар ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Т. М. Адамян. У ходзе работы семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця бібліятэк сеткі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Быў дадзены аналіз дзейнасці бібліятэк Віцебскай вобласці за 2017 год. Прагучалі актуальныя пытанні дзейнасці прафсаюзных арганізацый у сучасных умовах. Адбыўся круглы стол «Экалагічная асвета, выхаванне і адукацыя як аснова фарміравання экалагічнай культуры».
У рамках семінара прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
2 сакавіка ўдзельнікі семінара з творчым візітам наведалі ДУК «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», дзе была арганізавана экскурсія па Лёзненскім культурна-спартыўным цэнтры і цэнтральнай бібліятэцы. Па асноўных накірунках дзейнасці галіны культуры Лёзненскага раёна выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама Т. А. Шульган, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама Т. М. Анціпенка, дырэктар Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея В. М. Самушчанка. Удзельнікі семінара абмеркавалі арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва Лёзненскага раёна, духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі ва ўмовах сучаснай бібліятэкі. Адбылася прэзентацыя літаратурнай кавярні «Пад абажурам» цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК «Лёзненская ЦБС».