
Сустрэча ў рамках літаратурных чытанняў «Я чытаю, ты чытаеш, мы чытаем!»
- Details
- Створана 02.03.2018 15:01
2 сакавіка ў бібліятэцы для навучэнцаў 2-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска» адбылася літаратурная кампазіцыя з элементамі гульні і відэарадам «Маму любяць усе на свеце».
У час мерапрыемства дзеці расказвалі пра свае любімыя кнігі, з задавальненнем чыталі ўслых вершы, прысвечаныя самаму дарагому ў жыцці чалавеку.
Працягам літаратурных чытанняў стаў майстар-клас па вырабе віншавальных паштовак да Дня жанчын.