
Вечар пытанняў і адказаў «Злачынства і пакаранне»
- Details
- Створана 19.02.2018 16:25
19 лютага ў бібліятэцы адбыўся вечар пытанняў і адказаў «Злачынства і пакаранне». Аб асновах дзейнасці Следчага камітэта ўдзельнікам мерапрыемства расказалі афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава і галоўны інспектар упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Аксана Сталярова. Старэйшы турэмны святар, протаіерэй, член Віцебскага епархіяльнага суда айцец Сергій Захараў асвяціў духоўныя і этычныя праблемы злачынства і пакарання.