
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Крымінальны свет і барацьба са злачыннасцю ў Віцебску ў 1920-я гг.»
- Details
- Створана 19.02.2018 10:53
12 красавіка ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Тэма: «Крымінальны свет і барацьба са злачыннасцю ў Віцебску ў 1920-я гады».
Лектарам выступіла старшы захавальнік фондаў цэнтра культурна-выхаваўчай работы УУС Іна Абрамава. Яна распавяла слухачам пра гісторыю віцебскай міліцыі, пра перыяды яе станаўлення і развіцця органаў аховы грамадскага парадку, крымінальным жыцці ў паслярэвалюцыйны час.
Лектар больш падрабязна спынілася на этапе фарміравання савецкай міліцыі і мерах па барацьбе са злачыннасцю і ахове грамадскага парадку ў 1920-я гады ў Віцебску. Таксама гісторык звярнула ўвагу на асоб, якія адыгралі важную ролю ў фарміраванні міліцыі ў Віцебскай губерніі.
Іна Абрамава таксама прэзентавала кнігу, прысвечаную 100-годдзю віцебскай міліцыі «Заўжды на пасту: 100 гадоў віцебскай міліцыі» і падаравала яе Віцебскай абласной бібліятэцы. Кніга распавядае пра гістарычны вопыт віцебскай міліцыі: ад народнай аховы і савецкай рабоча-сялянскай міліцыі да міліцыі Рэспублікі Беларусь.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна азнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «В Контакте».