
Гадзіна прававых ведаў «У зоне небяспекі»
- Details
- Створана 19.03.2018 13:16
19 сакавіка ў бібліятэцы адбылася гадзіна прававых ведаў «У зоне небяспекі».
На мерапрыемстве былі агучаны статыстычныя даныя па злачынствах, што былі ўчыненыя ў Рэспубліцы Беларусь і г. Віцебску ў 2017 годзе. Часова выконваючы абавязкі начальніка ІСН МГБ АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска капітан міліцыі Вадзім Канькоў расказаў прысутным аб відах злачынстваў, што мелі месца ў Віцебску, і пра тое, як не стаць іх ахвярай.