
Творчы вечар паэтэсы Аляксандры Журкоўскай
- Details
- Створана 08.10.2018 11:58
4 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыўся творчы вечар паэтэсы і аўтара песень Аляксандры Журкоўскай «Міласэрнасць – белая кветка».
Вершы паэтэсы незвычайна шчырыя, добрыя, адкрытыя і мудрыя. Кожны верш пранізаны любоўю да жыцця, да чалавека, да Бога.
Падчас імпрэзы прагучалі вершы і песні на вершы Аляксандры Журкоўскай у выкананні сяброў паэтэсы: Ганны Шаўцовай, Святланы Максімавай, Сяргея Калодкіна, Глеба Варанцова, Вольгі Кавальчук, Аляксандра Езрыля, ансамбля «Каўчэг» і ансамбля «Адраджэнне».
Таксама госці вечара выканалі песні на вершы віцебскіх паэтаў Льва Палыкоўскага і Міхаіла Саломенскага.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.