eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці. Альманаху «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная – 60!»

У 2018 годзе спаўняецца 80 год Віцебскай вобласці. Віцебшчына – край з багатай гісторыяй, маляўнічымі краявідамі, працавітымі жыхарамі. Не раз гэты прыгожы куточак беларускай зямлі быў зруйнаваны. Але зноў і зноў адраджаўся да жыцця. Віцебшчына дала свету мноства цудоўных мастакоў, таленавітых пісьменнікаў, музыкантаў, вынаходнікаў. Менавіта людзі – сапраўдны гонар і скарб Віцебскай зямлі.

Віцебская абласная бібліятэка распрацавала цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80 годдзя Віцебскай вобласці. Пра гэта расказала прысутным загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова. Прэзентацыі новых выданняў, прысвечаных роднаму краю, сустрэчы са знакамітымі людзьмі Віцебшчыны, прэзентацыя новых электронных рэсурсаў – усе гэтыя падзеі, прысвечаныя знамянальнай даце, будуць адбывацца ў бібліятэцы на працягу 2018 года. Нашаму роднаму куточку, яго жыхарам супрацоўнікі бібліятэкі прысвяцілі базы даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць», «Мастакі Віцебшчыны», у хуткім часе адбудзецца прэзентацыя новай базы даных – «Человек года Витебщины». Распрацаваны цыкл кніжных выстаў «Да 80-годдзя з часу ўтварэння Віцебскай вобласці», якія пазнаёмяць чытачоў бібліятэкі з выданнямі пра эканамічнае развіццё рэгіёна, прыродныя рэсурсы і ахову навакольнага асяроддзя, пра турыстычныя маршруты краю, культуру рэгіёна, шматлікія помнікі гісторыі і культуры. Мноства мерапрыемстваў будзе адбывацца ў бібліятэках усёй вобласці.

Прысутных прывітаў і павіншаваў са значнай датай у гісторыі вобласці начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў. Вехі гісторыі Віцебшчыны прагучалі ў выступленні старшыні Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамары Красновай-Гусачэнка.

У 2018 годзе адзначае сваё 60-годдзе літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная». У далёкім 1958 годзе літаратурнае аб'яднанне пры рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы» выпусціла ў свет першы выпуск «Дзвіны». Сярод аўтараў першага выпуску альманаха былі Артур Вольскі, Алесь Савіцкі, Янка Журба, Уладзімір Караткевіч, Давід Сімановіч, Анатоль Канапелька, Мікалай Дарафеенка, Ніна Дарафеенка... На старонках «Дзвіны» ўпершыню сустрэліся людзі, чыё сяброўства потым працягнецца на доўгія дзясяцігоддзі – паэты Давід Сімановіч, які ў той час працаваў настаўнікам у Крынкаўскай школе, і Анатоль Канапелька – студэнт Полацкага педагагічнага інстытута. Студэнтаў і рабочых, пісьменнікаў і журналістаў, людзей розных узростаў і розных прафесій сабрала пад адной вокладкай «Дзвіна». Для многіх з аўтараў альманах стаў першай прыступкай да шляху ў вялікую літаратуру. У альманаху «Дзвіна» друкавалі свае творы Алег Салтук, Барыс Беляжэнка, Ніна Давыдзенка, Яўгенія Мальчэўская, Тадзіяна Кляшторная... Рэдактарамі альманаха ў розныя гады былі Мікола Спаткай, Уладзімір Арлоў, Алег Салтук, Франц Сіўко, Тамара Краснова-Гусачэнка.

У 2017 годзе пабачыў свет новы, 6-ы выпуск «Дзвіны». Рэдактар і ўкладальнік альманаха Тамара Краснова-Гусачэнка прачытала ўдзельнікам вечара свае новыя вершы і дала слова аўтарам альманаха. Перад прысутнымі выступілі паэты Галіна Загурская, Ірына Радзіхоўская, Пётр Буганаў, Алена Крыклівец, Алена Фядзяева. Вершы паэта Уладзіміра Папковіча неаднаразова друкаваліся ў літаратурным альманаху. На імпрэзе Уладзімір Антонавіч прачытаў верш, змешчаны ў другім выпуску«Дзвіны».

Святочная вечарына была аздоблена цудоўным выступленнем народнага ансамбля музычных інструментаў «Кантраст».

 

  • Генадзь Ягораў
    big image
    Генадзь Ягораў
  • Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Ларыса Рагачова
    big image
    Ларыса Рагачова
  • Галіна Загурская
    big image
    Галіна Загурская
  • Ірына Радзіхоўская
    big image
    Ірына Радзіхоўская
  • Пётр Буганаў
    big image
    Пётр Буганаў
  • Алена Крыклівец
    big image
    Алена Крыклівец
  • Алена Фядзяева
    big image
    Алена Фядзяева
  • Уладзімір Папковіч
    big image
    Уладзімір Папковіч
  • Ансамбль «Кантраст»
    big image
    Ансамбль «Кантраст»
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства