
Праект «Ад кнігі да фільма»
- Details
- Створана 26.12.2017 08:31
20 снежня ў рамках сумеснага праекта «Ад кнігі да фільма» музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» і абласной бібліятэкі адбылося пасяджэнне гарадскога народнага кінаклуба «Дыялог», на якім быў прадстаўлены фільм рэжысёра Дзмітрыя Зайцава «Хам» (экранізацыя рамана Э. Ажэшка).
У мерапрыемстве прыняла ўдзел заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова, якая падзялілася з гледачамі ўспамінамі пра свайго мужа, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Генадзя Шкуратава, выканаўцу галоўнай ролі ў фільме.