
Адкрыццё выставы М. Цыбульскага «Мімалётныя ўражанні. Эцюды»
- Details
- Створана 11.12.2017 10:46
7 снежня ў рамках бібліятэчнага праекта «Адлюстраванне» адбылося адкрыццё мастацкай выставы мастацтвазнаўца, мастака Міхаіла Цыбульскага «Мімалётныя ўражанні. Эцюды» (жывапіс).
Міхаіла Леанідавіча віншавалі мастакі І. Хіцько і У. Вальноў, старшыня абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў С. Баранкоўская, мастацтвазнаўца А. Лісаў, віцебскі паэт У. Папковіч. Добрыя словы ў адрас калегі гучалі ад выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва А. Сакаловай, выкладчыка кафедры А. Кастагрыза, намесніка дэкана факультэта Г. Бабровіч.