
Еўразійскі бібліятэчны інтэрнэт-форум «Моладзь і кніга – за мірную будучыню»
- Details
- Створана 08.12.2017 15:35
6 снежня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Еўразійскага бібліятэчнага Інтэрнэт-форуму «Моладзь і кніга – за мірную будучыню» ў рамках міжнароднага праекта «Дыялог нацыянальных літаратур».
Ва ўнікальным праекце прымалі ўдзел маладыя чытачы і бібліятэчныя спецыялісты з Расіі, Абхазіі, Беларусі і Казахстана.
У гэтым годзе юныя чытачы стваралі буктрэйлеры, складалі вершы і апавяданні, а спецыялісты бібліятэк рыхтавалі кніжна-ілюстрацыйныя электронныя выставы. Усе творчыя работы аб'яднала агульная тэма – барацьба моладзі за мір на планеце, за каштоўнасць чалавечага жыцця, супраць ідэй экстрэмізму, фашызму і нацыяналізму.
На конкурсы інтэрнэт-форуму было прадстаўлена 116 работ з чатырох краін-удзельніц, з якімі пазнаёміліся амаль дзесяць тысяч карыстальнікаў сеткі. Форум спрыяў развіццю сяброўскіх адносін паміж моладдзю краін-удзельніц, яе далучэнню да каштоўнасцяў нацыянальнай і сусветнай культуры, актыўнага чытання і літаратурнай творчасці.
Галоўнай узнагароды міжнароднага этапу інтэрнэт-форуму ўдастоены Аляксей Глазман, чытач Віцебскай абласной бібліятэкі імя. У. І. Леніна, – аўтар буктрэйлера «Неизвестный Освенцим» па кнізе Прыма Леві «Чалавек гэта?».
Дыпломамі ўзнагароджаны таксама аўтары электроннай выставы, якая заняла другое месца ў міжнародным этапе конкурсу электронных кніжна-ілюстрацыйных выставак «Блаславёныя міратворцы на зямлі» ў намінацыі «Бібліятэкар»: загадчык электроннай чытальнай залай Інга Данчанка і вядучы бібліятэкар электроннай чытальнай залы Ганна Бязусава.