
«Круглы стол» у рамках праекта «Смаленска-Віцебскі трансфер: Экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў»
- Details
- Створана 21.11.2017 16:31
16 лістапада ў рамках міжнароднага літаратурна-адукацыйнага праекта «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў» адбылося пасяджэнне «круглага стала», якое прайшло ў Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя А. Т. Твардоўскага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі экалагічнай грамадскасці саюзных краін, выкладчыкі, студэнты, бібліятэкары.
Удзельнікі мерапрыемства закранулі найбольш актуальныя экалагічныя праблемы гарадоў-пабрацімаў. У ходзе «круглага стала» абмяркоўваліся экалагічныя праекты і акцыі, экалагічныя аспекты водна-паветранага асяроддзя гарадоў, пытанні аховы біялагічнай разнастайнасці асобных тэрыторый, уздымалася тэма экалагічнага выхавання і асветы. Асобная ўвага надавалася экалогіі гарадскога асяроддзя.