Літаратурна-музычны вечар «Акорды душы»
- Details
- Створана 16.11.2017 14:16
15 лістапада ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся літаратурна-музычны вечар «Акорды душы», прымеркаваны да Міжнароднага дня сляпых.
Удзельнікаў і гасцей мерапрыемства вітаў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Канстанцін Ламчаноўскі, які ўручыў ганаровыя граматы і грашовыя прызы членам таварыства за актыўны ўдзел у жыцці аб'яднання.
Прагучалі песні і вершы ў выкананні інвалідаў па зроку і пажылых людзей аддзялення дзеннага знаходжання грамадзян Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раена г. Віцебска.