eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • anons-Schastnaya
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Творчы вечар паэта Мікалая Намеснікава «Куда ведёшь, любовь моя и вера?..»

24 кастрычніка ў бібліятэцы адбыўся творчы вечар паэта Мікалая Намеснікава «Куда ведёшь, любовь моя и вера?..». Мікалай Уладзіміравіч Намеснікаў – загадчык секцыі паэзіі Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Забытые небеса», «На распутьях ветров и дорог», «Листопад исповедальный», «Время яблок». Восеньскі настрой гучыць у многіх радках паэта, у назвах яго кніг. Менавіта восеньскую пару абраў Мікалай Намеснікаў для правядзення сваёй юбілейнай вечарыны.

У гэты дзень адбылася важная для Мікалая Уладзіміравіча падзея – уручэнне яму вышэйшай узнагароды Саюза пісьменнікаў Беларусі – медаля «За вялікі ўклад у літаратуру». Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка, уручаючы гэтую пачэсную ўзнагароду, нагадала прысутным пра вехі жыццёвага і творчага шляху Мікалая Намеснікава, расказала пра вялікую выхаваўчую працу, якую ён вядзе з моладдзю. Прачулена прагучалі радкі вершаў Мікалая, найбольш блізкія Тамары Іванаўне. Сапраўдную грамадзянскасць паэзіі Мікалая Намеснікава падкрэсліў пісьменнік, краязнаўца Віктар Улюценка. Доктар філалагічных навук, прафесар Алена Муратава ўручыла ў падарунак былому выпускніку Віцебскага педінстытута імя С. М. Кірава (цяпер ВДУ імя П. М. Машэрава) зборнік артыкулаў, які выдаў універсітэт і ў якім змешчаны артыкул пра творчасць Мікалая Намеснікава.

У зале не было выпадковых людзей: сабраліся сябры, родныя, аднадумцы, людзі, якім блізкая творчасць паэта. І ў гэты вечар у сяброўскім коле Мікалай Намеснікаў быў розным: іранічным і задумлівым, сур'ёзным і вясёлым. Такімі ж рознымі былі і вершы, якія ён чытаў уважлівым слухачам. Даўні сябар юнацтва Мікалая – журналіст Сяргей Навумчык адзначыў вялікую глыбіню паэзіі Мікалая Намеснікава, які нібы пераняў творчую эстафету ад Міхаіла Шолахава, Лідзіі Обухавай, Ігара Шклярэўскага.

Вельмі кранальным было выступленне былой настаўніцы Мікалая – Тамары Мікалаеўны Сіроткінай, якая прынесла паэту ў падарунак яго дзіцячы малюнак, што беражліва захоўваўся ёю некалькі дзесяцігоддзяў. Былыя калегі-настаўнікі, з якімі Мікалай Уладзіміравіч працаваў у сярэдняй школы № 34 г. Віцебска, выказалі нямала цёплых словаў і добрых успамінаў.

Святочны, прыўзняты настрой вечарыны аздобіла яскравае выступленне музыкі Міхася Рубіна, які выканаў песні на словы Мікалая Намеснікава.

 

  • Мікалай Намеснікаў
    big image
    Мікалай Намеснікаў
  • Мікалай Намеснікаў, Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Мікалай Намеснікаў, Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Віктар Улюценка, Мікалай Намеснікаў
    big image
    Віктар Улюценка, Мікалай Намеснікаў
  • Алена Муратава
    big image
    Алена Муратава
  • Сяргей Навумчык
    big image
    Сяргей Навумчык
  • Тамара Сіроткіна
    big image
    Тамара Сіроткіна
  • Міхась Рубін
    big image
    Міхась Рубін
  • Мікалай Намеснікаў, Тамара Краснова-Гусачэнка і былыя калегі-настаўнікі
    big image
    Мікалай Намеснікаў, Тамара Краснова-Гусачэнка і былыя калегі-настаўнікі
  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны
  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны