Фотавыстава «ЭкаМір Смаленскага краю»
- Details
- Створана 18.10.2017 08:03
19 кастрычніка ў межах адукацыйнага праекта «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў» прайшло ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «ЭкаМір Смаленскага краю».
Госці мерапрыемства пазнаёміліся з унікальнай прыродай Смаленшчыны. Адзін з сааўтараў, фотамастак Віктар Мінчанка, расказаў пра тое, як і для чаго гэта выстава стваралася.
Ірына Новікава, куратар нямецка-французскай чытальнай залы, расказала, якім чынам трохбаковы экалагічны праект уплывае на папулярызацыю нямецкай мовы і прыцягвае ўвагу да праблем экалогіі.
Падчас мерапрыемства таксама быў прадстаўлены даклад Галіны В'югінай, прафесара кафедры біялогіі і дэкаратыўнага раслінаводства, «Аб экалагічных праблемах сельскагаспадарчай вытворчасці і сумежных абласцей».
Студэнтка Смаленскага універсітэта філалагічнага факультэта Кацярына Новікава прадставіла даклад «Моладзь – за экалогію» аб значных экалагічных кампаніях і рухах, арганізаваных у падтрымку аховы прыроды Смаленскага краю.