
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Напярэдадні вялікіх зрухаў: Віцебск на мяжы XIX–XX стст.»
- Details
- Створана 17.10.2017 16:19
12 кастрычніка ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Тэма: «Напярэдадні вялікіх зрухаў: Віцебск на мяжы XIX–XX стст.».
Разам з Людмілай Хмяльніцкай слухачы курсаў ажыццяўлялі вандроўку па плане г. Віцебска 1904 года. Вандроўка пачалася з месца, дзе некалі стаяла царква Барыса і Глеба, а цяпер знаходзіцца Віцебскі вадазабор. Слухачы курсаў даведаліся гісторыю ўзнікнення водаправода ў Віцебску. Далей размова ішла пра плошчы горада – Ратушную, Саборную, Прывакзальную, Магілёўскую, Сянную, Конную, Смаленскую. Людміла Уладзіміраўна расказала пра архітэктурныя адметнасці плошчаў, культавыя і грамадскія будынкі, якія на іх змяшчаліся. Вялікую цікавасць выклікалі звесткі пра тэатр на 800 месцаў і артыстаў, якія там выступалі з гастролямі, вядомых насельнікаў вуліцы Замкавай, установы адукацы і іх знакамітых навучэнцаў. На працягу лекцыі было закранута шмат цікавых старонак гісторыі нашага горада.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.
Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «В Контакте».