
Адкрыццё выставы смаленскіх мастакоў
- Details
- Створана 21.09.2017 06:04
14 верасня ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы графікі і скульптуры смаленскіх мастакоў Генадзя Намяроўскага і Валерыя Грашчанкава.
Генадзь Васільевіч Намероўскі – прафесар, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў, народны мастак Расіі. Валерый Сцяпанавіч – прафесар, старшыня Смаленскай абласной арганізацыі УТГА «Саюз мастакоў Расіі», заслужаны мастак Расіі, скульптар. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Святлана Баранкоўская, мастацтвазнаўца і педагог Аляксандр Лісаў, віцебскія мастакі Юрый Зуеў, Алег Крошкін, Барыс Лалыка, скульптар Азат Тарасян, выкладчыкі і студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава.
Выстава працуе да 15 кастрычніка. Запрашаем усіх жадаючых.