eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»
  • library-exhibitions
  • anons-Perro
  • konkurs-Hottabych
  • anons-vicebski-kray
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
banner-god-mira-2023
banner-VO-85-2023

Прэзентацыя альманаха «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная»

14 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя шостага выпуску альманаха «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная». Новы альманах выйшаў у свет у год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і з'яўляецца своеасаблівай панарамай сённяшняга літаратурнага жыцця Віцебшчыны. Укладальнік альманаха – старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка.

Ва ўтульнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі сабраліся паэты і празаікі, драматургі і публіцысты, пачынаючыя аўтары і сталыя творцы, чытачы бібліятэкі, прыхільнікі прыгожага слова і добрай літаратуры. Словы віншавання са значнай падзеяй культурнага жыцця Віцебшчыны прагучалі ў выступленнях дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяны Адамян, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзя Ягорава, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталлі Шыянок, кіраўніка Віцебскага маладзёжнага хора Віталя Рауза.

Тамара Краснова-Гусачэнка расказала прысутным пра працу над альманахам, пра структуру і асаблівасці выдання. Асобная падзяка была выказана фатографу Юрыю Шэпелеву за фотаздымкі, аддадзеныя ім для афармлення выдання. У шостым выпуску «Дзвіны...» надрукаваны творы аўтараў з Беларусі, Расіі, Латвіі, людзей розных пакаленняў. Некаторыя з пісьменнікаў за час падрыхтоўкі альманаха пайшлі з жыцця. Нагадаўшы прысутным гэтыя імёны, Тамара Іванаўна прачытала верш Ганны Рамнёвай.

Сказалі слова пра новую «Дзвіну...» і прачыталі свае вершы віцебскія творцы: загадчык секцыі паэзіі Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Мікалай Намеснікаў, паэтэсы Вольга Русілка, Алена Крыклівец, Алена Фядзяева, Ірына Радзіхоўская, Галіна Каралёва, паэт Леанід Мацюхін, празаік, публіцыст Андрэй Герашчанка. Прывітальнае віншаванне даслала Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Маіна Бабарыка.

На прэзентацыю альманаха прыехалі аўтары з Полацка: старшыня Полацкага народнага літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне», паэт Мікалай Балдоўскі, рэдактар альманаха «Наддзвінне», паэтэса Галіна Загурская, паэт Пётр Буганаў; з Лепеля – Святлана Якубоўская, з Оршы – Канстанцін Нілаў.

Упершыню ў альманах уключаны творы юных паэтаў-пераможцаў літаратурных конкурсаў. Навучэнцы гімназіі № 3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна Алег Шалха і Аляксандра Суслава прачыталі свае вершы.

Вечарыну аздобілі выступленні трыа выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў № 1 г. Віцебска і ўзорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Перапёлачка» гімназіі № 3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна.

Цудоўным падарункам усім прысутным сталі песні на словы Тамары Красновай-Гусачэнка «Скажи мне хоть слово» і «Беларусь мая» ў выкананні салісткі Віцебскай абласной філармоніі Аксаны Новікавай.

Падчас вечарыны ўвазе прысутных былі прадстаўлены электронная прэзентацыя пра пісьменнікаў-аўтараў альманаха і кніжная выстава «Віцебшчына літаратурная», падрыхтаваныя супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

 

  • Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян
    big image
    Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян
  • Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок
    big image
    Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок
  • Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Кіраўнік Віцебскага маладзёжнага хора Віталь Рауза
    big image
    Кіраўнік Віцебскага маладзёжнага хора Віталь Рауза
  • Паэт Мікалай Намеснікаў
    big image
    Паэт Мікалай Намеснікаў
  • Паэтэса Вольга Русілка
    big image
    Паэтэса Вольга Русілка
  • Паэтэса Алена Крыклівец
    big image
    Паэтэса Алена Крыклівец
  • Паэтэса Алена Фядзяева
    big image
    Паэтэса Алена Фядзяева
  • Паэтэса Ірына Радзіхоўская
    big image
    Паэтэса Ірына Радзіхоўская
  • Паэтэса Галіна Каралёва
    big image
    Паэтэса Галіна Каралёва
  • Паэт Леанід Мацюхін
    big image
    Паэт Леанід Мацюхін
  • Празаік Андрэй Герашчанка
    big image
    Празаік Андрэй Герашчанка
  • Старшыня Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне», паэт Мікалай Балдоўскі
    big image
    Старшыня Полацкага народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне», паэт Мікалай Балдоўскі
  • Рэдактар альманаха «Наддзвінне», паэтэса Галіна Загурская
    big image
    Рэдактар альманаха «Наддзвінне», паэтэса Галіна Загурская
  • Паэт Пётр Буганаў
    big image
    Паэт Пётр Буганаў
  • Паэтэса Святлана Якубоўская
    big image
    Паэтэса Святлана Якубоўская
  • Празаік Канстанцін Нілаў
    big image
    Празаік Канстанцін Нілаў
  • Учащийся гимназии № 3 г. Витебска имени А. С. Пушкина Олег Шалха
    big image
    Учащийся гимназии № 3 г. Витебска имени А. С. Пушкина Олег Шалха
  • Навучэнка гімназіі № 3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна Аляксандра Суслава
    big image
    Навучэнка гімназіі № 3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна Аляксандра Суслава