eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • anons-Schastnaya
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...

Дзень бібліятэк Беларусі

14 верасня ў бібліятэцы прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк Беларусі. На ўрачыстым адкрыцці чытачоў і калег павіншавала дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян.

Традыцыйна ў фае адбылася выстава-панарама новых паступленняў кніг у фонд аддзела абанемента і МБА «Калейдаскоп кніжных навінак».

Значнай падзеяй Дня бібліятэк стала прэзентацыя шостага выпуску альманаха «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная». З выхадам кнігі літаратараў вобласці павіншавалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок.

Вялікі рэзананс выклікала прэзентацыя выставы смаленскіх мастакоў Генадзя Намяроўскага (графіка) і Валерыя Грашчанкава (скульптура).

Прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў абласной выставы-агляду самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы», прымеркаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Пераможцы атрымалі памятныя прызы.

У рамках свята былі падведзены вынікі фотаконкурсу «Кніга – мой сябар», які праводзілі супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве сярод фатографаў-аматараў горада.

У сектары замежнай літаратуры студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава правялі для навучэнцаў гімназіі № 7 г. Віцебска інтэрактыўны ўрок англійскай мовы «Из века в век шагает с книгой человек».

Майстар-клас па рабоце з фотарэдактарам Editor.Pho.to «Урокі чараўніцтва: апрацоўка фотаздымкаў» для навучэнцаў гімназіі № 5 г. Віцебска правялі супрацоўнікі электроннай чытальнай залы.

Сустрэча «Выканаўцы правасуддзя» намесніка начальніка аддзела прымусовага выканання Чыгуначнага раёна г. Віцебска Вольгай Дашкевіч і метадыста Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Вольгай Пятровай са студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў горада прайшла ў сектары «Публічны цэнтр прававой інфармацыі».

На бібліятэчным уроку «Берасцяныя пасланні» навучэнцы гімназіі № 7 г. Віцебска разам з супрацоўнікамі аддзела дзіцячай літаратуры зрабілі берасцяныя граматы.

Адмыслова для чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя прайшлі прэзентацыі выстаў: выданняў «Чытанне з захапленнем», творчых работ інвалідаў і людзей пажылога ўзросту «Тэрыторыя творчасці» (сумесна з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска), выданняў, надрукаваных шрыфтам Брайля «Займальны свет на кончыках пальцаў», аўдыёкніг «Кнігі, якія гучаць» (бібліятэчны праект «Разам» аддзела перыядычных выданняў).

Літаратурна-музычны вечар «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць...», прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання правялі для навучэнчаў сярэдніх навучальных устаноў г. Віцебска супрацоўнікі агульнай чытальнай залы. У гэтым жа аддзеле можна было ўбачыць унікальную выставу рэдкіх выданняў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў «Былых часоў сведкі».

Усе жадаючыя наведалі прэзентацыі другога тома зборніка «Віцебскі край», кнігі Канстанціна Карпекіна «Иудейские общины в Белорусской ССР (январь 1919 – сентябрь 1939 гг.)» і сустрэчу з краязнаўцам, мастаком, фатографам Віктарам Барысенкавым з цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы».

Майстар-клас Анастасіі Пруднікавай па вырабе традыцыйнай беларускай лялькі адбыўся ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры. Супрацоўнікі аддзела правялі выставу кніг па кулінарыі «"Смачныя" кнігі» і дэгустацыю страў.

Персанальную фотавыставу прадставіла гасцям бібліятэкі віцебскі фатограф Ірына Дзянісава.

Упрыгожваннем свята сталі музычныя творы ў выкананні выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў № 5 г. Віцебска Юліі Сабалеўскай (скрыпка), выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў № 4 г. Віцебска Аляксандра Аўчыннікава і яго вучаніц Уладзіславы Скапы і Паліны Чарнышовай (саксафон), трыа выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў № 1 г. Віцебска Кацярыны Трусавай, Ганны Валашчук, Андрэя Жагорава. Іх можна было пачуць на працягу дня.

Для гасцей бібліятэкі былі адкрыты выставы: перыядычных выданняў «Свет перыёдыкі», дзіцячай літаратуры «Дзіцячы час», лялек «Такія розныя лялькі», кніжныя развалы «Чытач – чытачу».

У нямецкай чытальнай зале працаваў бібліямаркет «Адкрывай і выйгравай!» («Entdecke und gewinne! ») для чытачоў, якія валодаюць нямецкай мовай.

Чытачы бібліятэкі бралі ўдзел у віктарыне па гісторыі г. Віцебска (па матэрыялах курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»). Экскурсіі па бібліятэцы ў гэты дзень наведалі больш за 250 чалавек. Святочныя мерапрыемствы для дзяцей прайшлі ў аддзеле дзіцячай літаратуры (праспект Будаўнікоў, 10).

Партнёрами і спонсарами свята выступілі: Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, спорту і турызму, упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, Віцебскае абласное грамадскае аб'яднанне праваслаўных жанчын, прадпрыемствы КВУП «Кандытарская фабрыка "Віцьба"», прадпрыемствы ТДА «Беліта Вітэкс», ТАА «ВВП Часпром», магазін бытавой тэхнікі «Вулкан», багетны салон індывідуальнага прадпрамальніка Паўла Азарчанкі.

  • Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян на ўрачыстым адкрыцці Дня бібліятэк Беларусі
    big image
    Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян на ўрачыстым адкрыцці Дня бібліятэк Беларусі
  • Выставу смаленскіх мастакоў адкрывае Таццяна Адамян
    big image
    Выставу смаленскіх мастакоў адкрывае Таццяна Адамян
  • На адкрыцці выставы
    big image
    На адкрыцці выставы
  • Выстава новых паступленняў «Калейдаскоп кніжных навінак»
    big image
    Выстава новых паступленняў «Калейдаскоп кніжных навінак»
  • Падчас экскурсіі
    big image
    Падчас экскурсіі
  • Падчас экскурсіі
    big image
    Падчас экскурсіі
  • Узнагароджанне пераможцаў абласной выставы-аглада самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
    big image
    Узнагароджанне пераможцаў абласной выставы-аглада самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
  • Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў абласной выставы-аглада самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
    big image
    Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў абласной выставы-аглада самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
  • Удзельнікі і пераможцы абласной выставы-агляда самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
    big image
    Удзельнікі і пераможцы абласной выставы-агляда самаробнай кнігі «Кнігу горада гартаючы»
  • Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў
    big image
    Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў
  • Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Падчас прэзентацыі альманаха «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная»
    big image
    Падчас прэзентацыі альманаха «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная»
  • Спявае салістка Віцебскай абласной філармоніі Аксана Новікава
    big image
    Спявае салістка Віцебскай абласной філармоніі Аксана Новікава
  • Узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Перапёлачка» гімназіі № 3 імя А. С. Пушкіна г. Віцебска
    big image
    Узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Перапёлачка» гімназіі № 3 імя А. С. Пушкіна г. Віцебска
  • Трыа выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў № 1 г. Віцебска
    big image
    Трыа выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў № 1 г. Віцебска
  • Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў № 4 г. Віцебска Аляксандр Аўчыннікаў
    big image
    Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў № 4 г. Віцебска Аляксандр Аўчыннікаў
  • Выстава-дэгустацыя «”Смачныя” кнігі»
    big image
    Выстава-дэгустацыя «”Смачныя” кнігі»
  • Майстар-клас для школьнікаў «Берасцяныя пасланні»
    big image
    Майстар-клас для школьнікаў «Берасцяныя пасланні»
  • Падчас сустрэчы «Выканаўцы правасуддзя»
    big image
    Падчас сустрэчы «Выканаўцы правасуддзя»
  • Прэзентацыя выставы рэдкіх выданняў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў «Былых часоў сведкі»
    big image
    Прэзентацыя выставы рэдкіх выданняў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў «Былых часоў сведкі»
  • Падчас экскурсіі
    big image
    Падчас экскурсіі
  • Загадчык сектара замежнай літаратуры Ірына Шанцава (злева) прадстаўляе фатографа Ірыну Дзянісаву
    big image
    Загадчык сектара замежнай літаратуры Ірына Шанцава (злева) прадстаўляе фатографа Ірыну Дзянісаву
  • На адкрыцці фотавыставы
    big image
    На адкрыцці фотавыставы
  • Майстар-клас «Урокі чараўніцтва: апрацоўка фотаздымкаў»
    big image
    Майстар-клас «Урокі чараўніцтва: апрацоўка фотаздымкаў»
  • Літаратурна-музычны вечар «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…» падрыхтавалі супрацоўнікі агульнай чытальнай залы
    big image
    Літаратурна-музычны вечар «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…» падрыхтавалі супрацоўнікі агульнай чытальнай залы
  • Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў № 5 г. Віцебска Юлія Сабалеўская
    big image
    Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў № 5 г. Віцебска Юлія Сабалеўская
  • Бібліямаркет «Адкрывай і выйгравай!» («Entdecke und gewinne!»)
    big image
    Бібліямаркет «Адкрывай і выйгравай!» («Entdecke und gewinne!»)