
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Папковіча «На шалях лёсу»
- Details
- Створана 25.09.2017 10:48
19 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя новай кнігі паэта, перакладчыка Уладзіміра Папковіча «На шалях лёсу». У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя паэтам у 2015–2016 гадах, размешчаныя ім на ўласнай старонцы ў Фэйсбуку. Уладзімір Антонавіч прачытаў прысутным вершы з новай кнігі, радкі, прысвечаныя мастаку Феліксу Гумену і пісьменніку Сяргею Рублеўскаму. Усмешкі ў зале выклікалі вершаваныя жарты Ахрэма Нядбайлы.
Павіншаваць Уладзіміра Антонавіча са значнай падзеяй сабраліся сябры, студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава, калегі, пісьменнікі, мастакі, прыхільнікі творчасці. Сяргей Рублеўскі асобна спыніўся на майстэрстве Уладзіміра Папковіча як перакладчыка і прачытаў адзін з нядаўна зробленых перакладаў. Фелікс Гумен падкрэсліў вялікую ролю Уладзіміра Антонавіча ў наладжванні беларуска-нямецкіх сувязяў і арганізацыю паездак віцебскіх студэнтаў, мастакоў у Германію.
У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Уладзімір Папковіч перадаў у падарунак Віцебскай абласной бібліятэцы кнігі пра Францыска Скарыну і кнігі класікаў беларускай літаратуры з уласнай бібліятэкі.